Мінскае "Дынама" дома прайграла "Нафтахіміку" — 1:2
Хакеісты мінскага "Дынама" на ўласнай пляцоўцы прайгралі ніжневартаўскаму "Нафтахіміку" з лікам 1:2 (1:0, 0:1, 0:1). Матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ адбыўся 4 снежня.
Лік на 8-й хвіліне адкрылі гаспадары: шайбу забіў Аляксей Цярэшчанка, у якога сёння быў апошні дзень пробнага кантракту. Толькі ў другім перыядзе госці здолелі зраўняць лік, дзякуючы шайбе Даміра Шарыпзянава. А ў трэцім перыядзе Юуса Пуусцінен вывеў "Нафтахімік" наперад.
Наступную гульню "зубры" зноў правядуць дома: 6 снежня іх чакае сустрэча з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.