Мінскае "Дынама" перамагло "Работнічкаў" і выйшла ў наступную стадыю Лігі Еўропы

Мінскае "Дынама" перамагло "Работнічкаў" і выйшла ў наступную стадыю Лігі Еўропы

20 ліпеня футбалісты мінскага "Дынама" сустракаліся з македонскім клубам "Работнічкі" ў матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. Гэта быў другі матч паміж беларусамі і македонцамі.

Дынамаўцы атрымалі ў гасцях упэўненую перамогу — 3:0 (першая гульня скочнылася ўнічыю — 1:1). Цяпер "бела-блакітныя" прайшлі ў наступную стадыю турніру па суме дзвюх сустрэч.

Галамі ў "Дынама" адзначыліся Аляксандр Наёк, Ніно Галавіч і Антон Сарока.

У трэцім раўндзе мінскі клуб сустрэнецца з пераможцам пары АЕК (Ларнака) — "Корк Сіці" (першы матч 1:0).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі