Мінскае "Дынама" перамагло ў авертайме піцерскі СКА

Мінскае "Дынама" працягвае пераможную серыю ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, якая ўжо складаецца ў чатырох перамог запар. У панядзелак у Санкт-Пецярбургу мінчукі выйгралі ў авертайме ў мясцовага СКА — 3:2 (0:0, 0:0, 2:2, 1:0). Шайбы ў нашай каманды закідвалі Кулакоў, Падградскі і Варламаў.

Пасля 17 матчаў у мінскага "Дынама" 7 перамог у асноўны час, 2 перамогі ў авертайме і 1 перамога па булітах, каманда пацярпела 7 паражэнняў у асноўны час, закінута 50 шайбаў, прапушчана 49. Дынамаўцы займаюць 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі, 3-е — у дывізіёне Тарасава і 9-е — у агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.

20 кастрычніка мінскае "Дынама" гуляе ў Маскве са "Спартаком".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі