Мінскае "Дынама" разграміла аўтсайдэра КХЛ чэхаўскі "Віцязь"
Мінскае "Дынама", пасля серыі паражэнняў у Кантынентальнай хакейнай лізе, у нядзелю атрымала перамогу над аўтсайдэрам — чэхаўскім "Віцязем" з лікам 5:1 (1:0, 2:0, 2:1). Шайбы на рахунку Качаткова, Пелтанена (дзве, плюс дзве галявыя перадачы), Плата (і адна галявая перадача) і Стася. Нагадаем, у КХЛ дынамаўцам засталося правесці тры гасцявых матчы — 3, 5 і 7 сакавіка — адпаведна з клубамі "Барыс", "Салават Юлаеў" і "Авангард".