Мінскае "Дынама" ў адборы Лігі чэмпіёнаў згуляе з камандай з Арменіі
Мінскія дынамаўцы
Чэмпіён Беларусі мінскае "Дынама" ў 1-м раўндзе адбору футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляе з "Пюнiкам" з Арменiі. 18 чэрвеня ў штаб-кватэры УЕФА прайшло лёсаванне.
Першы матч дынамаўцы правядуць 9 ці 10 ліпеня на нейтральным полі, гульня ў адказ адбудзецца ў Ерэване 16 ці 17 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.