Мінскае "Дынама" ў прысутнасці Лукашэнкі прайграла зборнай клубаў экстралігі

Мінскае "Дынама" ў прысутнасці Лукашэнкі прайграла зборнай клубаў экстралігі

Мінскае "Дынама" прайграла зборнай клубаў экстралігі ў першым таварыскім матчы — 2:4 (0:1, 2:2, 0:1). Ён прайшоў у аўторак на перапоўненай "Мінск-Арэне" (больш за 15 тысяч чалавек), на ім прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем. Памылкі абаронцаў і брамніка, нерэалізацыя большасці, абмежаваны склад сталі прычынамі няўдачы каманды Андрэя Сідарэнкі.

Склады камандаў былі наступныя. Мінскае "Дынама": Карнавухаў, Явенка — Блум, Хаўдэн — Цярэшчанка — Когалеў; Лісавец — Хенкель, Кітараў — Кавыршын — Парфеявец; Уіркаш — Знахарэнка, Бокун — Волкаў — Літвінаў.

Зборная клубаў экстралігі: Брыкун; Нагачоў — Антонаў, Гайнетдзінаў — Дрозд — Лапачук; Крыскін — Мажуга, С. Маляўка — Кіслы — А. Маляўка; Казакевіч — Шчэчын, Кашкар — Кулакоў — Амбражэйчык; Багалейша — Міцкевіч, Стэфановіч — Развадоўскі — Жыдкіх.

Шайбы закінулі: у дынамаўцаў — Знахарэнка (23), Лісавец (31, у большасці), у зборнай — Кіслы (20), Стэфановіч (21, у большасці), Антонаў (37), Маляўка (60, у пустую браму).

Другі таварыскі матч прызначаны на 28 лютага, ён пройдзе на "Чыжоўка-Арэне", пачатак у 19:30.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі