Мінскае "Дынама" выбыла з Кубка Беларусі па футболе

Мінскае "Дынама" выбыла з Кубка Беларусі па футболе

Футбалісты мінскага "Дынама" выбылі з Кубка Беларусі. У 1/8 фіналу сталічны клуб на сваім полі прайграў магілёўскаму "Дняпру" — 0:1.

За некалькі дзён да таго, 20 ліпеня, "Дынама" абыграла македонскіх работнікаў і выйшла ў трэці кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы. Пасля той сустрэчы галоўны трэнер клуба Сяргей Гурэнка заявіў, што на гульню з "Дняпром" выйдуць некалькі дублёраў. Верагодна, гэтая замена і паўплывала на вынік матчу. 

Цяпер дынамаўцы рыхтуюцца да гульні ў Лізе Еўропы. У чацвер, 27 ліпеня, у Ларнацы іх чакае сустрэча з мясцовым АЕКам.

Напярэдадні ў 1/4 фіналу выйшлі "Нёман", "Іслач" і "Крумкачы". 23 ліпеня брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Гомеля" (2:1), "Шахцёр" святкаваў разгромную перамогу над "Оршай" (6:0), а "Слуцк" перамог футаблістаў "Віцебска" па пенальці - 2:4 (асноўны і дадатковы час — 0:0).

Сустрэча БАТЭ — "Тарпеда-БелАЗ" перанесеная, таму што барысаўчан чакае гульня трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі