Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Слована" — 6:4

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі ўпэўненую перамогу ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ. 20 студзеня ў Браціславе дынамаўцы выйгралі ў "Слована" — 6:4 (2:2, 2:1, 2:1). На пачатку паядынка госці цалкам дамінавалі на пляцоўцы. На 15-й хвіліне лік быў 2:0 на карысць "Дынама", шайбы закінулі Павел Развадоўскі (на 3-й хвіліне) і Мэт Элісан (на 15-й).

Мінчукі расслабіліся і былі за гэта пакараныя — да першага перапынку прапусцілі ў меншасці дзве шайбы — 2:2. У другім перыядзе Пол Шчэхура (на 26-й) і Элісан (на 35-й, у большасці) аднавілі ранейшую перавагу "Дынама", але за тры хвіліны да перапынку прапусцілі — 4:3.

У трэцім перыядзе шайбы працягвалі залятаць у абедзьве брамы. Лукаш Крайчак на 42-й павялічвае адрыў у ліку, але гаспадары пляцоўкі яго скарачаюць праз 4 хвіліны. І амаль адразу ж забівае Андрэй Сцяпанаў — 6:4!

Мінскае "Дынама" набрала 87 ачкоў пасля 47 матчаў (30 перамог, 17 паражэнняў, розніца шайбаў — 144:121), займае пятае месца ў канферэнцыі "Захад". Разрыў з маскоўскімі аднаклубнікамі скараціўся да 7 ачкоў.

Дынамаўцам засталося правесці 13 матчаў. Бліжэйшы — 22 студзеня ў Заграбе з "Медвешчаком".

На здымку БЕЛТА эпізод нядаўняга матча "Дынама" са "Слованам" у Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі