Мінскае "Дынама" збіраецца пабудаваць у сталіцы буйны футбольны цэнтр
Буйны дзіцяча-юнацкі футбольны цэнтр збіраецца пабудаваць у мікрараёне Ўручча ў беларускай сталіцы мінскае "Дынама". Цяпер актыўна вядуцца праектныя работы, тэндэр на якія выйграла адна з французскіх кампаній.
Паводле словаў намесніка гендырэктара ФК "Дынама-Мінск" Аляксандра Клімянкова, у склад комплексу будзе ўваходзіць стадыён на 15 тысяч гледачоў, які мусіць цалкам адпавядаць патрабаванням УЕФА, запасное поле для трэніровак са штучным пакрыццём і асвятленнем, гатэль і паркінг. Там жа будзе пабудаваны будынак офісу клуба, басейн, спартыўныя залы і іншыя памяшканні.
А вось на набытым у "Дарыды" стадыёне ў Ждановічах плануецца стварыць спартыўную базу для падрыхтоўкі юнацкіх і маладзёжных дынамаўскіх камандаў.
Белорусские новости