Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з "Работнічкамі", брэсцкае — з "Альтахам"
Мінскае "Дынама" не здолела ўтрымаць перамогу ў матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць "Работнічкаў" са Скоп'е. Гульня скончылася з лікам 1:1. Прычым македонскі клуб зраўняў лік з пенальці, заробленага на апошняй хвіліне гульні.
На той час мінчане ўжо 7 хвілінаў гулялі ў большасці — на 83-й хвіліне за грубы фол супраць Ляўковіча быў выдалены Сахіці. "Дынама" пачало зацягваць час, катаючы мяч у цэнтры поля, але "Работнічкі" перахапілі яго і дацягнулі да штрафной беларусаў, дзе Галковіч сфаліў, а Найдзёнаў рэалізаваў пенальці.
Матч у адказ пройдзе праз тыдзень. У Мінску. Тэхнічна "Дынама" знаходзіцца ў лепшым становішчы, бо забіла гол "у гасцях". А дома і родныя сцены дапамагаюць!
Гоооолллл!!! @FC_Dinamo_Minsk открывает счет!!!! Хващинский таки забил!!!! 1:0 мы ведем. pic.twitter.com/LAQB5RjAro
— SPORT.TUT.BY (@sporttut) July 13, 2017
Ох, что же это такое! @FC_Dinamo_Minsk в дополнительное время пропускает с пенальти! А играли в большинстве!!! 1:1. pic.twitter.com/u9viqUMUTH
— SPORT.TUT.BY (@sporttut) July 13, 2017
У той жа час, "Дынама" з Брэста не здолела перамагчы "Альтах". Вынік гэтага матча — таксама 1:1, і гэта, мяркуючы па ходзе гульні, поспех для беларусаў.
Аўстрыйцы забілі на 54-й хвіліне і гулялі вельмі ўпэўнена. Але пад занавес гульні лік зраўняў Павел Сядзко, які выйшаў на поле за 12 хвілінаў да таго.
Затое ў матчы з "Альтахам" за брэсцкае "Дынама" дэбютаваў нядаўні здабытак клуба — Арцём Мілеўскі! Што праўда, ён толькі выйшаў на замену.
Ох, беда!!! Брестчане пропускают гол после грубейшей ошибки Нивалдо... На 49 минуте. pic.twitter.com/IKpLQBHVZl
— SPORT.TUT.BY (@sporttut) July 13, 2017
Даааа, гоооолллл!!! @dynamobrest сравнивает счет! Нивалдо реабилитировался, а забил Седько!!! 1:1. pic.twitter.com/dUfsbBU3BA
— SPORT.TUT.BY (@sporttut) July 13, 2017