Мінскае "Дынама" згуляла з "Пюнікам" унічыю ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з армянскім "Пюнікам"
10 ліпеня ў венгерскім Мезеквешдзе футбалісты мінскага "Дынама" сустракаліся з ерэванскім "Пюнікам" — гэта быў першы матч першага раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Гульня завяршылася нічыёй — 0:0. Сустрэча ў адказ пройдзе 16 ліпеня ў Ерэване.
Сёння ў еўракубках стартуюць яшчэ дзве беларускія каманды — "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач". Яны гуляюць у першым раўндзе адбору Лігі канферэнцый. Сапернікам "Тарпеда" будзе клуб "Мілсамі" з Малдовы, а "Іслач" згуляе з сан-марынскім "Ла Фіярыта".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.