Мінскае хакейнае “Дынама” перамагло “Югру” і выйшла ў плэй-оф (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” 7 лютага ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі на сваёй пляцоўцы адолелі ханты-мансійскую “Югру” — 3:1 (0:0, 1:1, 2:0).

Першыя дзве дваццаціхвілінкі каманды нібыта прыстрэльваліся: лік быў адкрыты толькі на 22-й хвіліне голам Шарля Лінгле, аднак госці амаль адразу адыграліся. На другі перапынак каманды сыходзілі з лікам 1:1 і здавалася, што матч можа перайсці ў авертайм.

Аднак за дзесяць хвілінаў да фінальнай сірэны Лінгле аформіў дубль і гэтая ўдача падбадзёрыла “зуброў”. Аўтарам яшчэ адной шайбы, закінутай у браму “Югры” на апошніх секундах сустрэчы, стаў Мэт Элісан.

Дзякуючы гэтай перамозе дынамаўцы выходзяць у плэй-оф чэмпіянату КХЛ, дзе апошні раз гулялі ў сезоне 2011/2012 гадоў.

9 лютага "Дынама" прымае "Трактар", пачатак а 19-й гадзіне. Каляндар апошніх матчаў можна паглядзець тут.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі