Мінскае мора адразу пасля прыезду Лукашэнкі і праз 8 месяцаў (фота)
Прыбіральні зніклі, але альтанкі, пясок і пераапраналкі — на месцы. У лесапаркавай гаспадарцы абяцаюць працягнуць рамонт у красавіку.
У жніўні мінулага года Аляксандр Лукашэнка быў незадаволены выглядам Мінскага мора і зонай для адпачынку каля яго.
Ужо праз 3 дні гарадскія ўлады навялі парадак: паставілі альтанкі, сметніцы ды прыбіральні, прывезлі пясок. Перад пачаткам летняга сезону, правяраем, што новага зрабілі на Мінскім моры і ці стаяць альтанкі ды сметніцы.
Так выглядала новая альтанка год таму
Праз год альтанка яшчэ стаіць, але ўжо без некалькіх дошчачак. Пайшлі на мангал
Захаваўся і прывезены год таму пясок
Так ён выглядаў летась у жніўні
Гэтая альтанка засталася цэлай
Так яе ўсталёўвалі ў жніўні
Не зламалі і гэтую альтанку
Вось так яна выглядала раней
А вось біяпрыбіральні не знаходзім. Відаць, прыбралі на зіму.
Летась яны стаялі тут, за сметніцай
Цяпер на моры ціха
А летась у жніўні ішла напружаная праца, пасля прыезду кіраўніка краіны
З іншага боку возера ўжо з'явіліся турысты, а пясок так і не завязлі
Не было пяску і год таму
Тыя, хто ўжо гуляе на ўзбярэжжы, кормяць лебядзей, якіх сюды зляцелася пару дзясяткаў
У "Мінскай лесапаркавай гаспадарцы" абяцаюць прыбраць смецце на ўзбярэжжы і зрэзаць сухое галлё. А вось пра далейшы рамонт пакуль не чутна: чакаюць узгаднення праекта:
“Цяпер мы займаемся прыборкай сухастойных дрэваў каля зон адпачынку. Таксама прыборкай смецця і яго вывазам, укамплектоўваем кантэйнеры для смецця. Цяпер план рамонту на ўзгадненні, таму актыўная фаза пачнецца ў красавіку”.
Біяпрыбіральні таксама абяцаюць вярнуць.
Пасля візіту Лукашэнкі пляж на Мінскім моры адрамантавалі за 3 дні
Фота: Еўрарадыё