Мінская Камароўка вярнула свой Instagram-акаўнт
Мінскі Камароўскі рынак вярнуў свой Instagram-акаўнт. Днямі кантроль над ім захапілі хакеры, якія патрабавалі 15 тысяч рублёў. Аднак Камароўка вырашыла не плаціць, звярнулася да праваахоўнікаў і да службы падтрымкі Instagram. Раніцай 11 жніўня ў акаўнце з’явілася першае фота. “Дарагія вы нашы, родныя! Дзякуй! Усім! Мы вярнуліся”, — напісана ў запісе да яго.
Адзначым, што Instagram-акаўнт Камароўкі мае 22,5 тысячы падпісчыкаў.