Мінская міліцыя прыйшла на Зыбіцкую з сабакамі — шукалі наркотыкі
Падчас міліцэйскага рэйду па барах і клубах
Мінская міліцыя прайшлася па клубах і барах — шукала наркотыкі "у месцах масавага адпачынку моладзі". За два тыдні супрацоўнікі міліцыі паспелі наведаць "больш за 280 забаўляльных устаноў" і сёння расказалі пра вынікі.
У прыватнасці, у наведніка кальяннай на вуліцы Зыбіцкай службовы сабака ўнюхаў разавую дозу гашышу. У начным клубе на вуліцы Кастрычніцкай затрымалі 30-гадовую наведніцу, у якой знайшлі разавую дозу альфа-PVP і прыстасаванні для курэння. Тут жа сама сабака ўчуў пакецік з псіхатропам. Ад яго спрабаваў пазбавіцца 40-гадовы прыезджы. Мужчыну затрымалі.
Усяго па выніках гэтых рэйдаў распачалі 8 крымінальных спраў за незаконны абарот наркотыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.