Мінская міліцыя знайшла ўгоншчыка "Віні-Пуха" (відэа)

У Мінску затрыманы хлопец, які на пачатку траўня з'ехаў з гандлёвага цэнтру на "заамабілі-мядзведзіку" і не расплаціўся. Кошт цацкі — 15 мільёнаў рублёў. 

Тое, што хлопца злавілі, Еўрарадыё паведаміў прэс-афіцэр сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Аляксандр Ластоўскі: "Пакуль толькі з'явілася інфармацыя, што ён затрыманы супрацоўнікамі міліцыі".

Падрабязнасці Ластоўскі абяцаў агучыць пасля выходных.

Незвычайны крадзеж адбыўся ўвечары 6 траўня ў гандлёвым цэнтры па вуліцы Каменнагорскай у Мінску. Камеры відэаназірання ў гандлёвым цэнтры зафіксавалі хлопца ў сінім спартовым касцюме. Размаўляючы па мабільніку (ці робячы выгляд размовы), ён прысеў на дзіцячы электрамабіль у выглядзе мядзведзіка. 

Хлопец пакатаўся на мядзведзіку па фае, а потым паехаў на ім на вуліцу, дзе знік у невядомым напрамку.

У мінскім гандлёвым цэнтры скралі зоамабіль-мядзведзіка (відэа)

Ці знайшлі ахоўніка банка, які скраў $840 тысяч, і ўгоншчыка “Віні-Пуха”?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі