Мінскі хмарачос абнавіў рэкорд Беларусі. Рэйтынг самых высокіх будынкаў краіны

Мінскі хмарачос абнавіў рэкорд Беларусі. Рэйтынг самых высокіх будынкаў краіны

Жылы комплекс “Лазурыт” на скрыжаванні мінскіх праспекта Пераможцаў і вуліцы Нарачанскай “дарос” да 37-га паверху. Гэта рэкорд Беларусі — больш паверхаў на дадзены момант няма ні ў адным будынку ў краіне.

Дагэтуль лідарства трымаў жылы комплекс “Парус” — 34 паверхі. Фармальна менавіта ён і застаецца самым шматпавярховым, бо, як распавялі Еўрарадыё ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, увесці "Лазурыт" у эксплуатацыю плануецца толькі ў верасні 2020 года.

Вышыня жылых паверхаў з улікам пентхаўсаў складзе 115 метраў, а агульная — 127”, — дадалі ва УКС Мінгарвыканкама.

Мінскі хмарачос абнавіў рэкорд Беларусі. Рэйтынг самых высокіх будынкаў краіны
Від на начны Мінск з 30-га паверха ЖК "Лазурыт". Фота: vk.com/roofing_by

Пры гэтым “Лазурыт” не стане самым высокім будынкам Беларусі. Еўрарадыё склала топ-5 хмарачосаў, якія падпіраюць неба над нашай краінай.

“Парус” — 133 метры

“Парус” пабудаваны ў 2015 годзе. У жылым комплексе 34 паверхі, а яго вышыня складае 133 метры — з улікам тэхнічных надбудоваў на даху і шпіля. Без шпіля — 114 метраў.

 

Мінскі хмарачос абнавіў рэкорд Беларусі. Рэйтынг самых высокіх будынкаў краіны
Фота: vk.com/roofing_by

“Роял Плаза” — 130 метраў

Бізнэс-цэнтр каля станцыі мятро “Няміга” пабудаваны ў 2014 годзе. У ім 33 паверхі. Вышыня будынку складае 130 метраў са шпілем ці 116 метраў без яго. Дарэчы, менавіта на перадапошнім паверху “Плазы” знаходзіцца рэстаран, з вокнаў якога адкрываецца самы высокі від на ўвесь горад.

 

Мінскі хмарачос абнавіў рэкорд Беларусі. Рэйтынг самых высокіх будынкаў краіны
Фота: vk.com/roofing_by

“Лазурыт” — 127 метраў

Навічок рэйтынгу, найвышэйшая кропка якога будзе знаходзіцца ў 127 метрах над зямлёй. І гэта трэцяе месца. Але, калі лічыць вышыню даху, дык атрымаецца 115 метраў. Гэта на метр вышэй за “Парус” і на метр ніжэй за “Плазу”, але дазваляе прызнаць дах “Лазурыта” самым высокім сярод жылых дамоў Беларусі.

 

“Белхард”, “Славянскі квартал”, “Дом Чыжа” — 90+ метраў

Адразу тры будынкі крыху не дацягваюць да стометровай вышыні. Першы, савецкі хмарачос каля станцыі метро “Фрунзенская”, атрымаў назву ўжо ў наш час, па рэкламным банеры на самым версе. “Белхард” быў самым высокім будынкам у Беларусі да 2008 года.

“Славянскі квартал” і “Ля Траецкага” — адносна новыя жылыя комплексы, пабудаваныя ў раёне станцыі метро “Няміга”.

 

Гасцініца “Беларусь”, “Футурыс” — 80+ метраў

Замыкаюць спіс лідараў два будынкі, вышэйшыя за 80 метраў. Гатэль пабудаваны яшчэ ў 1989 годзе і мае на даху аглядную пляцоўку з добрым відам на горад. Што тычыцца “Футурыса”, ён месціцца ля мінскай кальцавой і яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю, таксама як і “Лазурыт”. Плануецца, што першыя кампаніі заселяцца ў бізнес-цэнтр у наступным годзе.

На гэты момант у Мінску існуе больш за сто будынкаў, якія маюць больш чым па дваццаць паверхаў.

Мінскі хмарачос абнавіў рэкорд Беларусі. Рэйтынг самых высокіх будынкаў краіны
Так выглядае Свіслач і раён станцыі мятро Няміга з даху гасцініцы. Фота: vk.com/roofing_by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі