Мінскі паўмарафон сёлета адмянілі
Мінскага паўмарафона сёлета не будзе. Пра гэта арганізатары паведамілі ў сацыяльных сетках.
"Сябры, знешнія абставіны дыктуюць нам свае правілы, таму мы прыйшлі да няпростага рашэння: перанесці Мінскі паўмарафон на 2021 год", — заявілі яны.
Тым, хто планаваў удзельнічаць, прапануюць запоўніць форму на вяртанне аплачанага стартавага ўнёску
Азнаёміцца з зменамі ў палажэнні аб правядзенні Мінскага паўмарафону можна тут.
Штогадовы Мінскі паўмарафон быў прызначаны на 13 верасня. Летась у ім удзельнічалі прадстаўнікі 68 краін. Колькасць удзельнікаў склала каля 40 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.