Мінскі святар знайшоў у Бібліі згадку пра аўтазакі

Мінскі святар знайшоў у Бібліі згадку пра аўтазакі

Аўтазакі патрэбныя для таго, каб спыняць людзей, якія робяць злое. Пра гэта ў сваёй казані заявіў мінскі праваслаўны іерэй Віталь (Малішэўскі).

Праваслаўны святар паведаміў, што да яго прыходзяць прыхаджане і скардзяцца на ўмовы жыцця ў Беларусі: маўляў, стала страшна, паўсюль аўтазакі, усіх хапаюць. У адказ іерэй нават знайшоў, што пра аўтазакі гаворыцца ў Бібліі.

"Што нам кажа Святое Пісьмо з нагоды аўтазакаў? У "Пасланні да рымлянаў" апостал кажа: "Прадстаўнік улады на службе ў Бога — для тваёй карысці. Калі ж ты робіш злое — сцеражыся: ёе нездарма носіць меч". Меч — гэта ўсе тыя меры, якія прымаюцца, каб спыніць беззаконне. Ён, прадстаўнік улады, — слуга Божы. Здзіўляемся: а хіба Хрыстос яго паставіў? Так!" — заяўляе святар.

"Каму трэба баяцца аўтазакаў? Таму, хто робіць злое. Мяне аўтазак яшчэ не схапіў за апошнія 40 гадоў. Ну, не ўдалося мне зрабіць злой справы, такой, каб замінаць усяму грамадству жыць. Але ёсць людзі, якія не даюць сабе справаздачу ў сваіх паводзінах — і для іх існуюць такія меры", — падкрэсліў ён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі