Мінскі таксіст: Да скачка курсаў адвозіў кліентаў у банкі здымаць “зайчыкі”
Сталічны таксіст распавёў Еўрарадыё, як яго кліенты выратоўвалі свае ашчаджэнні.
Мінскі таксіст Аляксандр распавёў Еўрарадыё такую гісторыю. У панядзелак раніцай, 24 жніўня, яшчэ да таго, як сталі вядомыя новыя курсы валют, таксіст трох кліентаў адвозіў у банк.
“Здзівіла, што немаладыя, скажам так, людзі, нехта з унукамі, ехалі ў банк — звычайна ў “Беларусбанк” — акурат да скачка курсаў. Тры кліенты запар ехалі ў ашчадную касу! Магчыма, здымалі і ратавалі “зайчыкі”, — кажа Аляксандр.
Нагадаем, панядзелак і аўторак адзначыліся ў Беларусі рэзкім падзеннем беларускага рубля да асноўных валют.