Мінскі выпускнік: мы ўсе спадзяёмся, што 9 жніўня адбудуцца доўгачаканыя змены
Выпускнік 192-й мінскай гімназіі Улад Рымашэўскі на святочнай лінейцы выступіў з палымянай прамовай перад гімназістамі, настаўнікамі і бацькамі. "Мы ўсе шчыра спадзяёмся, што 9 жніўня ў нашай краіне адбудуцца доўгачаканыя змены!", — сказаў ён. Таксама Улад згадаў нядобрым словам намесніцу дырэктара па выхаваўчай працы, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Ганну Слабко. Дарэчы, на парламенцкіх выбарах у гімназіі №192 размяшчаўся выбарчы ўчастак і Слабко ўваходзіла ў склад участковай камісіі.
Улад Рымашэўскі кажа ў каментары TUT.by, што яго выступ — гэта не экспромт, а прадуманая акцыя (прамову рыхтаваў разам з бацькам). Ён хацеў "заклікаць моладзь да выказвання актыўнай пазіцыі, якой ад грамадзян у апошнія 26 гадоў відаць не было". Улад шкадуе, што яшчэ не можа ўдзельнічаць у выбарах. Ён падтрымлівае Святлану Ціханоўскую, Валерыя Цапкалу, а таксама Віктара Бабарыку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.