Мінскіх Z-манашак праганяюць з калядных кірмашоў у Польшчы
Пікет каля намёта мінскіх Z-манашак у Шчэціне
З калядных кірмашоў у Польшчы выганяюць манашак мінскага праваслаўнага Свята-Елісавецінскага манастыра, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію.
Паводле інфармацыі "Белсата", манашак выгналі з кірмашу ў Шчэціне. Тамтэйшыя беларускія актывісты звярнулі ўвагу адміністрацыі, што гэты манастыр падтрымлівае вайну ва Украіне і прыязна ставіцца да рэжымаў Беларусі і Расіі. Яны пікетавалі намёт Свята-Елісавецінскага манастыра з плакатамі "Купляючы тут, вы падтрымоўваеце катаванні ў турмах у Беларусі і расійскую агрэсію супраць Украіны".
Аналагічнае рашэнне прынялі на калядным кірмашы ў Торуні, паведамляе "Хрысціянская візія". Там з пратэстамі выступілі беларускія і ўкраінскія грэка-католікі. У выніку шапіка Z-манашак на кірмашы больш няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.