Мінскія архітэктары: Асмолаўку трэба захаваць

Мінскія архітэктары: Асмолаўку трэба захаваць

Мінскія архітэктары выступаюць за тое, каб захаваць сталічны квартал Асмолаўка. Такое адзінадушнае меркаванне спецыялісты выказалі падчас архітэктурна-горадабудаўнічага савета, дзе абмяркоўвалі генплан Мінска. Архітэктары мяркуюць, што гэтая забудова вартая статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Апроч таго, зносіць Асмолаўку і ўзводзіць замест яе новыя дамы немэтазгодна з эканамічнага пункту гледжання. Як заявіў намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў Аляксандр Пятроў, гэта складаная для засваення тэрыторыя без нармальных інжынерных сетак і дастатковай сацыяльнай інфраструктуры. Таму ніводны інвестар не зможа зрабіць эфектыўнай прапановы на забудове гэтай тэрыторыі.

Іншыя спецыялісты выказваліся пра ўнікальнасць забудовы ўвогуле і пра неабходнасць захаваць гэты раён з самабытным абліччам. Таксама прагучалі ідэі заняцца падрыхтоўкай абгрунтавання гісторыка-культурнай каштоўнасці Асмолаўкі, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”

Мікрараён Асмолаўка быў пабудаваны ў пасляваенныя гады па праекце архітэктара Міхаіла Асмолаўскага. Гэта забудова двухпавярховых катэджаў з добраўпарадкаванымі ўнутранымі дворыкамі і садамі, у стылістыцы якой шмат элементаў еўрапейскай архітэктурнай спадчыны. Асмолаўка была месцам, дзе сяліліся афіцэры савецкага войска, творчая беларуская эліта.

Фота: holiday.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі