Мінскія дынамаўцы прайгралі браціслаўскаму "Словану" — 2:4
30 жніўня хакеісты мінскага "Дынама" правялі выязны матч супраць браціслаўскага "Слована" ў рамках чэмпіянату КХЛ. Гульня скончылася з лікам 4:2 на карысць славакаў (1:1, 0:1, 3:0).
У беларусаў шайбамі вызначыліся Аляксандр Паўловіч (на 13-й хвіліне) і Яўген Кавыршын (на 31-й). У славакаў шайбы забілі Генаўэй (19), Месарош (46), Ржэпік (53) і Смаляняк (59).
Гэта чацвёрты запар матч, які "Дынама-Мінск" прайграла з пачатку чэмпіянату. Перамог на рахунку каманды пакуль няма.