Мінскія дынамаўцы выйгралі ў мыцішчанскага "Атланта" — 4:2

Матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ паміж мінскім "Дынама" і мыцішчанскім "Атлантам" прайшоў 5 студзеня. Беларуская каманда ў гасцях атрымала пераканаўчую перамогу з лікам 4:2.

Лік на 11-й хвіліне адкрыў Бадроў з "Атланта", і толькі на 21-й хвілін Элісан змог забіць шайбу ў адказ. На 25-й хвіліне Ярулін зноў вывеў гаспадароў наперад. Але ўжо на 28-й хвіліне Веске зраўняў лік, а на 31-й Чычу забяспечыў дынамаўцам перавагу. Апошнюю шайбу ў матчы забіў на 45-й хвіліне капітан дынамаўцаў Аляксей Калюжны.

8 студзеня "Дынама" будзе сустракацца з браціслаўскім "Слованам".

Пасля 41 гульні "Дынама" мае 74 ачкі і займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Клуб атрымаў 20 перамог у асноўны час, 3 — у авертайме, 2 — па булітах і зведаў 12 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 124-106).

Фота — з архіву hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі