Мінскія камунальнікі спалілі мурал з гербам "Пагоня"

Мінскія камунальнікі спалілі мурал з гербам "Пагоня"

Незвычайным спосабам вырашылі змагацца з муралам на трансфарматарнай будцы ў двары на вуліцы Багдановіча ў Мінску. Каб знішчыць выяву герба "Пагоня", камунальнікі выкарысталі гарэлку на прапане, піша TUT.by.

Выява з'явілася каля дома №108 па вуліцы Багдановіча не пазней за 22 верасня. А ўжо 24-га камунальнікі прыйшлі з гарэлкай, каб спаліць малюнак. 

Муралы з нацыянальнымі сімваламі і палітычныя лозунгі актыўна з'яўляюцца ў Мінску на трансфарматарных будках і іншых пабудовах ужо больш за месяц. Мурал з Дыджэямі Перамен нават стаў своеасаблівым сімвалам. Дагэтуль камунальнікі звычайна зафарбоўвалі выявы. 

Дарэчы, герб "Пагоня" ўнесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі