Мінскія ўлады дазволілі КХП-БНФ правесці мітынг і канцэрт да 100-годдзя БНР

Мінскія ўлады дазволілі КХП-БНФ правесці мітынг і канцэрт да 100-годдзя БНР

Мінскія ўлады дазволілі КХП-БНФ правесці мітынг і канцэрт да 100-годдзя БНР. Яны адбудуцца 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы з 12-й да 16-й гадзіны. У паведамленні інфармацыйнай камісіі КХП-БНФ (гэтую партыю, як вядома, ачольвае палітэмігрант Зянон Пазьняк) адзначаецца, што “гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак святкавання і пралог да ўрачыстага мітынга і канцэрта, які адбудзецца 25-га сакавіка”. У нядзелю, 25-га, мітынг і канцэрт з нагоды 100-годдзя БНР адбудуцца каля Опернага тэатру (з 14-й да 19-й гадзіны). Яны таксама дазволены ўладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі