"Мінсквадаправод": да канца дня спажыўцы атрымаюць ваду без паху

"Мінсквадаправод": да канца дня спажыўцы атрымаюць ваду без паху

Праблему з пітной вадой у у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска павінны вырашыць да канца дня. Пра гэта прэс-служба Мінгарвыканкама паведаміла ў сваім Telegram-канале.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 24 чэрвеня мінчукі сталі скардзіцца на якасць вады ў Сухараве, Каменнай Горцы, Малінаўцы і на Паднёвым Захадзе. У адных вада пахла балотам і фекаліямі, у другіх мела хімічны пах. Паводле неафіцыйных звестак, у ваду штосьці трапіла. 

На сайце "Мінсквадаканала" паведамлялася, што з 24 па 26 чэрвеня праводзяцца рэгламентныя работы. Праблемы з вадой, маўляў, могуць працягвацца яшчэ трое сутак пасля названых дат. 

Аднак цяпер з'явілася паведамленне, што ліквідацыяй прычынаў займаецца "Мінскводаправод". "Выконваюцца рэгламентныя працы на сетцы водазабеспячэння, як на тэрыторыі горада, так і па-за яго межамі, у тым ліку непасрэдна на саміх ачышчальных збудаваннях", — гаворыцца ў паведамленні прэс-служба Мінгарвыканкама. З гэтага вынікае, што ў ваду сапраўды магло штосьці трапіць з ачышчальных збудаванняў. 

Паведамляецца, што цыстэрны з вадой падвезеныя да дамоў, з якіх паступала найбольш скаргаў на якасць вады. Цяпер чатыры цыстэрны знаходзяцца на вуліцах Янкоўскага, Рафіева, Сухараўскай і Ясеніна.

Калі будуць тэлефанаванні з іншых адрасоў, бочкі з вадой накіруюць і туды. 

Зранку лабараторыя "Мінскводаканала" ўзяла пробы вады ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёне. "Акрамя паказчыка па паху, які знаходзіцца ля верхняй дапушчальнай мяжы, астатнія характарыстыкі якасці вады цалкам адпавядаюць патрабаванням санітарных нормаў", — заяўляюць у Мінгарвыканкаме.

Начальнік вытворчасці "Мінскводаправод" Антон Галаскок тлумачыць, што моцны пах звязаны з высокімі тэмпературамі апошніх дзён. "Разлічваем, што ў бліжэйшы час пах будзе лакалізаваны, і да канца дня спажыўцы атрымаюць ваду без паху", — заяўляе ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі