"Мінскводаканал" па-ранейшаму атрымлівае скаргі на непрыемны пах вады

"Мінскводаканал" па-ранейшаму атрымлівае скаргі на непрыемны пах вады

"Мінскводаканал" па-ранейшаму атрымлівае скаргі на непрыемны пах вады, паведамляе sb.by. Яны пачалі прыходзіць 30 чэрвеня ад жыхароў дамоў па вуліцах Прытыцкага, Сердзіча, Лынькова, Лібкнехта і іншых.

"Наша хіміка-біялагічная лабараторыя выязджае па ўсіх адрасах, адкуль паступаюць сігналы, і бярэ пробы, — распавялі на прадпрыемстве. — Але на дадзены момант яны не паказваюць ніякіх адхіленняў".

"Мінскводаканал" абяцае, што даследаванні працягнуцца, пра іх вынікі стане вядома ў бліжэйшы час.

Вада з непрыемным пахам у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах з'явілася раніцай 24 чэрвеня (пазней праблема часткова закранула і іншыя раёны). На наступны дзень улады аб'явілі, што яе нельга піць. На вуліцах на працягу некалькіх дзён стаялі аўтацыстэрны з вадой. Забарона на выкарыстанне вады з-пад кранаў у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах была знята 27 чэрвеня. Абставіны з'яўлення няякаснай вады высвятляюць следчыя, распачатая крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі