Мінскводаканал: у Новай Баравой маглі наўмысна пашкодзіць сістэму падачы вады

Мінскводаканал: у Новай Баравой маглі наўмысна пашкодзіць сістэму падачы вады

Прычынай аварыі сістэмы падачы вады ў мікрарараёне Новая Баравая магло стаць наўмыснае шкодніцтва. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама са спасылкай на "Мінскводаканал". 

Жыхары сталічнага мікрараёна сёння засталі без вады. Супрацоўнікі "Мінскводаканала" абследавалі сеткі і выявілі няспраўнасці запорнай арматуры. Сярод іншага разглядаецца і варыянт наўмыснага пашкоджання.

Паведамляецца, што для жыхароў мікрараёна арганізавалі падвоз пітной вады.

"У цяперашні час працягваецца абследаванне, праводзіцца маніторынг якасці вады. Прымаюцца ўсе неабходныя меры для аднаўлення водазабеспячэння ў максімальна сціслыя тэрміны", — заяўляюць у Мінгарвыканкаме.

Мікрараён Новая Баравая вядомы сваімі пратэставымі акцыямі. Калі ў жыхароў знікла вада, у сацсетках сталі жартаваць, што гэта помста ўладаў за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Дарэчы, гэтым летам у выніку аварыі без пітной вады на некалькі дзён заставаліся Фрунзенскі і Маскоўскі раёны Мінска. Замена кіраўніцтва "Мінскводаканала", як бачым, не вельмі істотна паўплывала на сітуацыю ў ведамстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі