"Мінскводаканал": ваду з-пад крана па-ранейшаму піць нельга

"Мінскводаканал": ваду з-пад крана па-ранейшаму піць нельга

Раніцай 26 чэрвеня "Мінскводаканал" паведаміў, што ваду з-пад крана па-ранейшаму піць нельга. Пры гэтым сцвярджаецца, што яна "адпавядае санітарным правілам і нормам" і ўжо няма непрыемнага паху.

"У самы бліжэйшы час, мы спадзяёмся, забарона на выкарыстанне вадаправоднай вады для піцця будзе знята пасля пацверджання яе якасці Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены! піша прэс-служба прадпрыемства. — Дзякуем вам за цярпенне і разуменне!"

Праблемы з вадой пачаліся раніцай 24 чэрвеня ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах сталіцы. Пазней часткова далучыліся Кастрычніцкі і Цэнтральны раёны. Гэта 2569 дамоў, больш за 800 тысяч жыхароў. Дагэтуль невядома, што ж стала прычынай таго, што вада аказалася няякаснай. Старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак напярэдадні прызнаў, што яна дагэтуль высвятляецца. Прыцягнуты навукоўцы з Акадэміі навук.

На мінскіх вуліцах і ў пятніцу стаяць аўтацыстэрны з вадой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі