Мінсувязі: 3G сетка даступная толькі на 53% тэрыторыі Беларусі
Сёння ў Беларусі сетка сотавай сувязі па тэхналогіі 3G даступная на 53% тэрыторыі, дзе пражывае 96% насельніцтва краіны. Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Увогуле сотавай сувяззю ахоплена 98% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае 99,9% насельніцтва. Агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі на 1 кастрычніка 2015 года склала больш за 11,4 млн.
За студзень—верасень 2015 года колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт павялічана на 140,6 тыс і на 1 кастрычніка склала прыкладна 2,2 млн. Шырыня знешняга канала для доступу ў інтэрнэт РУП “Белтэлекам” склала 610 Гбіт/с.
Колькасць абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання (IPTV) вырасла на 119,7 тыс і склала 1,1 млн.
Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, павялічана на 218 тыс і склала 507,4 тыс.
Колькасць абанентаў, падключаных да IMS-платформы, павялічана на 299,4 тыс і склала больш за 1,1 млн.
Ахоп насельніцтва наземным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем стандарту DVB-T павялічыўся з 98,1% да 99,41%.
На 1 кастрычніка абаненцкая база камерцыйнага наземнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання склала 93 тыс абанентаў, паведамляе БелаПАН.
Фота: newsbel.by