Мінсувязі: Партал кіраўніка краіны гатовы і праходзіць тэставанне

Як паведамілі Еўрарадыё ў Мінсувязі, партал цяпер праходзіць вопытную эксплуатацыю на пляцоўках "Белтэлекама". Пасля правядзення усіх прац будзе прымацца рашэнне, ці выстаўляць яго ў агульны доступ.


Мінсувязі: "Яго зараз тэстуюць. Сам партал гатовы, яго зараз абкатваюць, правяраюць бяспеку. Як толькі ўсе праверкі скончацца, будзе прынятае рашэнне, ці запускаць яго ў пастаянную эксплуатацыю, ці нешта дапрацоўваць".


Тэрміны цяпер залежаць ад "Белтэлекама" і Аператыўна-аналітычнага цэнтра, якія праводзяць тэставанне.


Нагадаем, што сайт кіраўніка краіны абновяць больш чым за 300 тысяч долараў.

Новы сайт прэзідэнта распрацуе Інстытут прыкладных праграмных сістэм

Фота — ria.ru
 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі