Мінус 13: што застанецца ад Інстытута гісторыі?
Інстытут гісторыі НАН Беларусі ўжо фактычна страціў 13 супрацоўнікаў: з сямю знанымі гісторыкамі праз іх актыўную грамадзянскую пазіцыю адміністрацыя інстытута адмовілася працягваць кантракт, яшчэ шэсць навукоўцаў самі напісалі заявы на звальнне ў знак салідарнасці з калегамі.
Што ў пазіцыі гісторыкаў выклікала незадаволенасць кіраўніцтва інстытута? Як на самім інстытуце адаб’ецца страта такой колькасці даследчыкаў? Адказвае старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Вадзім Аніпяркоў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.