Мінздароўя дазволіла кантактам першага ўзроўню самаізалявацца дома
Мінздароўя памяняла падыходы да ізаляцыі кантактаў першага ўзроўню, паведаміла 10 красавіка намесніца міністра Алена Богдан.
Спярша шпіталізацыю такіх людзей скарацілі да 7 дзён, бо не ўсе яны хацелі ляжаць у клініках. Шмат хто заяўляў, што мае ўмовы для самаізаляцыі дома. Таму цяпер ім дазволілі заставацца ў сваіх дамах пад кантролем участковых тэрапеўтаў. Медыкі будуць браць у такіх людзей тэсты на першы, сёмы і 12-13 дні.
Пры гэтым такім людзям належыць бальнічны, падкрэсліла намесніца міністра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.