Мінздароўя масава рассылае смскі з заклікам вакцынавацца ад COVID-19
Мінчукі розных узростаў масава атрымліваюць смскі з заклікам рабіць прышчэпкі ад COVID-19. Дагэтуль такога не назіралася.
На дадзены момант Беларусь не можа пахваліцца ахопамі вакцынацыі, маючы адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Еўропе. Паводле звестак на канец чэрвеня, у Беларусі ад COVID-19 цалкам прышчапілася крыху больш за 6% насельніцтва. Першую дозу атрымала каля 9,5%. Пры гэтым у суседніх Польшчы і Літве адной дозай вакцынаваныя ўжо 45 і 46 адсоткаў насельніцтва адпаведна.
Пры гэтым плаціць беларусам за прышчэпкі ад каранавірусу Мінздароўя пакуль не плануе. Затое вырашыла ўзяцца за "прышчэпачны турызм".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.