Мінздароўя: пасля вулічных акцыяў былі шпіталізаваныя больш за 200 чалавек
Пасля вулічных акцыях апошніх дзён у службу хуткай дапамогі і ў лякарні звярталіся людзі з рознымі траўмамі. На сёння больш за 200 чалавек шпіталізаваныя, паведамляе прэс-служба Міністрства здароўя.
Па звестках медыкаў, людзі звярталіся з ударамі мяккіх тканак, траўмамі канечнасцяў. Некалькі чалавек былі шпіталізаваныя з чэрапна-мазгавымі траўмамі, а таксама з траўмамі грудной клеткі і жывата. Пераважна гэта траўмы лёгкай ступені цяжкасці.
Тым не менш некалькім пацыентам было неабходна правесці аперацыі. Іх стан стабілізаваны.
Адзін чалавек загінуў. Яго смерць наступіла да прыезду медыкаў. Гэта здарылася ўвечры 10 жніўня каля станцыі метро "Пушкінская".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.