Мінздароўя прагназуе другую хвалю грыпу на Новы год

Чарговы ўздым захворвання на грып і вострыя рэспіраторна-вірусныя інфекцыі чакаецца ў Беларусі ў канцы снежня — пачатку студзеня. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць. "Магчыма, што ў канцы снежня — пачатку студзеня ў Беларусі адбудзецца чарговы ўздым захворвання на грып і ВРВІ", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка. Па яго словах, такое развіццё сітуацыі прагназуюць эксперты Сусветнай арганізацыі здароўя і айчынныя спецыяліст. Намеснік міністра заяўляе, што Мінздароўя гатовае да чарговага ўздыму захворванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі