Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 331 новы выпадак COVID-19
Па стане на 26 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 60 713 чалавек, у якіх выявілі COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 331 выпадак больш, чым суткі таму. Для параўнання: у чацвер афіцыйны прырост склаў 437 новых выпадкаў заражэння.
Памерлі 373 пацыенты з выяўленай кранавіруснай інфекцыяй (+6).
Вылечыліся і былі выпісаныя 42 689 чалавек (+1241).
За час пандэміі было праведзена 939 524 тэсты (+20 385).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.