Мірны і Тэкау прайгралі ў першым крузе турніру ў Санкт-Пецярбургу
Ва ўпартай барацьбе беларуска-румынскі дуэт саступіў англічаніну Дамініку Інглату і ўзбеку Дзянісу Істоміну — 4:6, 5:7.
Гэта бадай што самы няўдалы старт пары Макс Мірны — Хорыя Тэкау ў гэтым сезоне і другі раз запар (пасля US Open), калі тэнісісты выбываюць з турніра пасля першага ж матчу.
Прызавы фонд турніра серыі ATP "Санкт-Пецярбург Open" складае 455 тысяч долараў.
Фота: zn.by/.