“Міс Беларусь”, якая не ведала, хто напісаў “Паўлінку”, падарылі кнігі
Прапагандыст вырашыў асабіста перадаць кнігі прыгажуні / АНТ
“Міс Беларусь-2023” Элеаноры Качалоўскай, якая не ведала, хто напісаў “Паўлінку”, падарылі кнігі. Яна атрымала некалькі тамоў твораў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і бібліяграфічнае выданне пра яго. Уручаў кнігі Качалоўскай міністр інфармацыі, прапагандыст Уладзімір Пярцоў.
Пераможцу конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2023" аб'явілі 8 верасня ў Мінску ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі. 23-гадовая Элеанора Качалоўская, менеджар мадэльнага агенцтва ў Нацыянальнай школе прыгажосці, запомнілася тым, што не змагла даць адказ на простае пытанне. Яна паабяцала прачытаць творы класіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.