“Міша! Ты сапраўдны!”— так вітаў гурт “Тэлевізар” Мінск
У Мінску адбыўся канцэрт, якога чакалі 25 год! Прагнозы выступу піцерскага рок-гурта “Тэлевізар” былі самыя розныя, але нечаканасцю канцэрту стала відавочная разнастайнасць аудыторыі. Слухаць Міхаіла Барзыкіна прыйшлі людзі ад 15 до 50 гадоў. Як гэта было, глядзіце ў нашым фота-рэпатражы.
Аляксей: Не. Я ўвогуле ні пад чыі сцягі не станаўлюся. Менавіта пра гэта і спявае “Тэлевізар” я лічу”.
__________
* “Я не виноват”
Я не виноват, что родился,
Я не виноват, что умру.
Я не виноват, что учился
Правильно играть в игру.
Некого винить в повтореньях,
Некого винить в новых снах.
Некого винить столько время,
Каждому воздастся все сполна.
Нет моей вины – я спокоен,
Тучи как всегда надо мной.
Рвите тишину – я не воин,
Сделайте меня тишиной.
Встаньте за меня на колени,
Бросьте на меня сильный взгляд.
Я один, а вас – поколение,
В чем же я тогда виноват?
Перад канцэртам Міхаіл Барзыкін, лідэр гурта, даў толькі некалькі інтэрвію, хоць і спадзяваўся на большую ўвагу да канцэрту “Тэлевізара”. Аднак, музыка расказаў нам, што крыху валодае сітуацыцяй і таму рады, што канцэрт наогул адбыўся:
“Нам расказалі, што ў вас існуе толькі два-тры выдання, якія здольныя “гнуць сваю лінію”. Відаць, цяжка з прэсай. Кажуць, што незалежных газэт няма, ёсць некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, есць "Радыё Свабода” і ўсё. Астатнія СМІ , я так зразумеў, заангажаваныя і баяцца ў прынцыпе выступаць са свабоднымі меркаваннямі. Пэўна, чакаюць кватэры ад бацькі… (смяецца)

Насамрэч, сітуацыя з прэсай ў вас сумная, канечне ж. Я разумею гэта, бо
так можна элементарна страціць саму магчымасць працаваць. Не кожны на
гэтае здольны, як вашыя рок-музыкі, якія працягвалі іграць канцэрты.
Яны існавалі не гледзячы на тое, што іх на некалькі год выключылі з
культурнага працэсу. У Расіі такое ж становішча, але ў нас крыху больш
свабодных СМІ, якія спрабуюць самастойна неяк жыць і адстойваць сваю
пазіцыю".
Сам канцэрт і беларуская публіка вельмі ўразіла музыкаў
“Тэлевізара”. Мы заўважылі, што шматлікія слухачы прапявалі з
Барзыкіным літаральна ўсе песні! Прычым, слухачы абсалютна рознага
ўзросту, і зусім падлеткі і абсалютна сталыя дзядзькі з “жывоцікамі
начальнікаў”. Больш за тое, некаторыя людзі прыйшлі на канцэрт ў
адмысловых майках з лагатыпам “Тэлевізара”, якія можна набыць толькі ў
Санкт-Пецярбургу. Відавочна, што, не гледзячы на 2010, пасланне Міхаіла
Барзыкіна для сваіх слухачоў актуальнае і зараз. Мінскі канцэрт гэта падцвердзіў. Як
іерыхонская труба раз-пораз вырывалася з гучнага натоўпу фанатаў фраза
“Міша! Ты сапраўдны!”.
Міхаіл Барзыкін кажа, што канцэрт яго моцна парадаваў:
“Я
рады, што прыйшлі людзі. Яны абсалютна розныя. Ад 13 да 45 гадоў. Я
дваццаць хвілін падпісваў паперкі і адказваў на пытанні, кожны хацеў
нешта асабіста сказаць, запытацца, атрымаць аўтограф. Рука ўжо
адвальваецца (смяецца). У вас вельмі цёплая публіка! Хоць яе і мала,
але энэргетыкі, якую людзі ўспрынялі і аддалі назад, хапіла, каб і нас
раскачаць. Нам хацелася аддаваць”.
Аляксей, прыхільнік гурта, прыйшоў на канцэрт са старэйшай дачкой. Ён прызнаўся нам, што чакаў гэтага канцэрту 25 гадоў:
“ Музыкі “Тэлевізара” прыязджалі ў Мінск на пачатку 80-х, але тады я іх не ведаў. З 86 года я слухаю “Тэлевізар” і вось толькі зараз яны прыехалі ў Мінск! Вядома, што я пайшоў на канцэрт! Барзыкін не мяняецца. Змянілася ўлада, а яго адносіны да яе засталіся такімі ж сацыяльна востымі. Спроба Барзыкіна раскрыць людзям вочы ў 80-х выглядала вельмі цікава. У сучасным свеце гэта выглядае крыху плакатна, але ўсё адно, я вельмі люблю гэтую музыку.
Еўрарадыё: Як слухач і прыхільнік Барзыкіна, як чалавек, з якім рэзаніруюць яго востра-сацыяльныя тэксты, вы гатовыя стаць пад яго ўмоўныя “сцягі барацьбіта”?Аляксей: Не. Я ўвогуле ні пад чыі сцягі не станаўлюся. Менавіта пра гэта і спявае “Тэлевізар” я лічу”.
Аляксей яшчэ распавёў нам пра тое, як у 80-х песня Міхаіла Барзыкіна
выратавала яго экзамен па рускай літаратуры. Маленькі Лёша выцягнуў
заданне прачытаць верш сучаснага рускага паэта, прыгадаў песню
“Тэлевізара” “Я не виноват*” і прачытаў, спаслаўшыся на «студэнта
Піцерскага універсітэта, будучага філолага Міхаіла Барзыкіна”.
Кажа, што самым складаным было не пачать спяваць. Камісія была ў шоку, экзамен здадзены, а ўся школа прасіла ў Лёшы перапісаць “той самы верш”.
Ліда, дачка Аляксея, якая ўвесь час трымала ў руках вініл “Тэлевізара” і танчыла побач з бацькай, прызналася, што, калі б ёй задалі ў школе чытаць вершы сучасных беларускіх паэтаў, то яна б прачытала песню Сяргея Пукста “Лишь бы не было тебя”. Ліда, расказала, якія ўражанні выклікае ў яе канцэрт “Тэлевізара” :
“Мой тата заўсёды слухае цікавую музыку, а мне хочацца пачуць гэтую музыку ўжывую. Вось, слухаю стаю. Танчу. Хачу пабачыць Барзыкіна. Тым больш, што у мяне ёсць пластынка рарытэтная! Яна ў нас з 1985 года! Буду чакаць аўтограф. Мне падабаецца і музыка “Тэлевізара” і тэксты".

Два таварышы, з якімі нам удалося пагутарыць паміж песнямі, ледзь стрымлівалі свае эмоцыі:
"Які афігенны канцэрт! Мы з сябрамі любім гэты гурт вельмі даўно. За арыгінальны гук, за тэксты пра газпром. “Тэлевізар” гэта раданачальнікі нашага духу! Яны нарадзілі ідэю, а мы проста крочым побач, не хаваючы сваіх эмоцый. Для слухачоў, якія будуць “ў непанятках”, я кораценькаа сфармулю галоўную ідэю Мішы Барзыкіна.
Яна такая: цягніся да таго, што табе Божанька дараваў, а ўсё, што будзе побач адбывацца, таксама для цябе. Не саромся, будзь з гэтым, удзельнічай ў гэтым, спадзявайся на праўду, заўсёды імкніся да лепшага, да разумення навакольнага свету."

Былі ў слухачоў і не такія ўзнёслыя уражанні. Напрыклад, дзяўчына, якая ўпершыню пачула пра гурт “Тэлевізар” ад сяброў, расказала, што ў яе не атрымалася “кайфануць ад канцэрта”:
“Я нешта не вельмі ўражаная. Чую “Тэлевізар” упершыню, гук дзіўны, за гітарным чосам не чуваць тэксты, дзеля якіх я тут, уласна, і апынулася. Але, гледзячы на тое, як на гурт рэагуе зал, думаю, Барзыкін круты!"
Барзыкін спеў свае старыя песні, прэзентаваў матэрыял новага альбому “Дэжавю” , шмат жартаваў пра “вашага і нашага бацьку” , а напрыканцы канцэрту паспрабаваў развітацца песняй “Сыт по горло”. Вядома, што без выклікаў “на біс” музыку не пакінулі б, бо, больш за усё людзі чакалі знакавую песню Барзыкіна “Твой папа – фашист”.
Некалькі хвілін натоўп крычаў “Тэлевізар!!! Тэлевізаааар!” і, калі ўжо мала хто спадзяваўся на вяртанне куміра на сцэну, Барзыкін і музыкі падняліся і ўсёж-такі спелі тую песню, дзеля якой, здавалася, людзі і прыйшлі на гэты канцэрт.
“Добра, - сказаў музыка. – “Я думаю, што я мушу спець яе. “Твой папа – фашист”. “Уласна, гэта песня пра Божаньку, як па мне.” – сказаў дарослы мужчына, што стаяў побач са мной, і кінуўся бліжэй да сцэны, каб сам насам праспяваць апошнюю песню з артыстам, якога так доўга чакаў.