Місія Еўракамісіі абмяркуе ў Мінску падтрымку для Беларусі на 2012 год

Місія Еўракамісіі ў Бруселі і Кіеве наведае праз тыдзень Мінск. Яна абмяркуе напрамкі супрацоўніцтва з Беларуссю на 2012-2013 гады. За некалькі дзён візіту плануюцца сустрэчы ў беларускіх міністэрствах, з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і рэгіянальнымі ўладамі Гомельскай вобласці.

Мяркуецца, што прадстаўнікі Еўракамісіі абмяркуюць фінансаванне праектаў для Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў аташэ прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс.

Айзсалніекс: "Адзін з найноўшых напрамкаў —  гэта рэгіянальнае развіццё. Мы не выключаем падтрымку ў сферах навакольнага асяроддзя, энергетыка, энергазберажэнне, транспарт і, магчыма, у іншых сферах дзейнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі