Мітрапаліт Павел сёння аблятае межы Беларусі з копіяй крыжа Еўфрасінні Полацкай

Мітрапаліт Павел сёння аблятае межы Беларусі з копіяй крыжа Еўфрасінні Полацкай

2 красавіка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел аблятае межы Беларусі. 

Пры сабе ён мае галоўныя святыні Беларускай Праваслаўнай царквы — копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, Жыровіцкі абраз Божай Маці і крыж-машчавік. 

У сваім паведамленні праваслаўным епархіям, выдадзеным напярэдадні, мітрапаліт паведаміў, што ён падчас палёту (з 9:00 да 12:00) будзе маліцца пра спыненне распаўсюду каранавіруснай інфекцыі. Ён папрасіў святароў таксама маліцца ў гэты час. 

Раней мітрапаліт Павел акрапіў з верталёта Мінск, каб спыніць распаўсюд каранавіруса. 

Мітрапаліт Павел сёння аблятае межы Беларусі з копіяй крыжа Еўфрасінні Полацкай
Палёт мітрапаліта атрымаўся па такой траекторыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі