Мітынг у падтрымку Лукашэнкі могуць адмяніць

На плошчы Незалежнасці разбіраюць сцэну / Еўрарадыё
На плошчы Незалежнасці разбіраюць сцэну / Еўрарадыё

На плошчы Незалежнасці разбіраюць сцэну, якую рыхтавалі для мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Масавыя мерапрыемствы павінны былі адбыцца ў гэтыя выхадныя.

З пачатку тыдня з розных рэгіёнаў краіны ў СМІ ішлі паведамленні аб тым, што людзей на прадпрыемствах і ў арганізацыях прымушаюць ехаць на мітынгі ў Мінск. Дзесьці прапаноўвалі грошы за ўдзел, дзесьці за адмову пагражалі санкцыямі — аж да непадаўжэння кантракту.

У чацвер кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда пацвердзіў, што мітынг рыхтуецца. Паводле яго слоў, мерапрыемства збіраюць, каб паказаць, "хто ў нашай краіне гаспадар!"

Сцэну разбіраюць у пятніцу і на стэле. 

Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", мітынгі сапраўды адмяняюць. Прычына — складаная эпідэміялагічная сітуацыя краіне, каранавірус.

"Галоўная прычына ў складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне", — гаворыцца ў каментары. Нібыта ўлады вырашылі адмяніць мерапрыемствы, таму што "берагуць насельніцтва" і "асцерагаюцца рэзкага росту захворвання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі