МНС: Моцных пашкоджанняў ад залевы няма
Ніхто не пацярпеў, нягледзячы на моцныя залевы, якія накрылі Беларусь.
Моцныя залевы і навальніцы не прынеслі ў Беларусь моцных пашкоджанняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс−сакратар МНС Віталь Навіцкі.
На Беларусь ідзе вялікая залева з навальніцай і градам
“У аператыўным рэжыме няма інфармацыі пра нейкія сур’ёзныя наступствы — гаворка ідзе аб пацярпелых, траўмаваных, перакрытых дарогах і гэтак далей. Калі нешта лакальнае, некалькі дамоў пашкоджана — пазней скажам”, — адзначае прэс−сакратар МНС.