МНС спадзяецца, што буйны лясны пажар на Гомельшчыне ліквідуюць сёння
Буйны лясны пажар, які прыйшоў з Украіны, на працягу некалькіх дзён ліквідоўваецца ў Гомельскай вобласці. Для яго тушэння былі прыцягнутыя не толькі больш за сотню людзей, але і трактары, аўтацыстэрны і нават верталёт Мі-8, які 40 разоў скідаў па 2,5 тоны вады ў эпіцэнтр пажару.
Вось што распавёў Еўрарадыё пра сітуацыю ў зоне ляснога пажару вечарам у сераду прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі:
"Працы працягваюцца. Прагноз такі, што сёння пажар будзе ліквідаваны... Там далёка да населеных пунктаў, таму пацярпеў толькі сам лес. Страты — каля 500 гектараў".