МНС закупляе катэры і пампавальную станцыю на выпадкі затапленняў
Да канца года Міністэрства надзвычайных сітуацый плануе набыць магутную пампавальную станцыю для адбору вады ў выпадку затапленняў, заявіў міністр МНС Энвер Барыеў сёння ў Мінску. З яго словаў, станцыя зможа адпампоўваць 1,5 тысячы літраў вады за секунду. Гэтую ўстаноўку можна будзе перавозіць аўтатранспартам ці верталётам. Таксама сёлета выдаткуюць сродкі на закупку катэраў і іншых тэхнічных сродкаў для барацьбы з наступствамі затапленняў, паведамляе БелаПАН.