Моцны вецер і да - 15-ці: надвор'е на нядзелю

Зімовы Мінск / Еўрарадыё

Зімовы Мінск / Еўрарадыё / Еўрарадыё

У нядзелю 22 студзеня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі, піша pogoda.by. Па паўночным захадзе краіны магчымы кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, слабыя завіруха і галалёд.

Вецер паўднёвы, парывісты. Удзень — моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра апусціцца да -3 па паўночным захадзе і да -15 па паўднёвым усходзе. У дзённыя гадзіны будзе -3+3, па ўсходзе — да -5.

У Мінску ў гэты дзень будзе воблачна і ветрана — парывы да 20 м/с. Уначы — да -10, днём — -5. Магчымыя ападкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі