Моладзевую вечарынку ўзялі штурмам байцы АМАП (відэа)

Пры ператрусе ў непаўналетніх знайшлі і наркотыкі. Праўда, як адзначае тэлеканал АНТ, спажыць іх ніхто не паспеў: перашкодзілі міліцыянты.



"Гаражную" вечарынку падлеткі арганізавалі праз сацыяльную сетку. Сярэдні ўзрост удзельнікаў — 16 гадоў. Самаму малодшаму з іх, дарэчы, толькі 10 гадоў. На вечарынку яго прывяла родная маці.



Міліцыянты кажуць, што ў самой маці было выяўлена 1,7 праміле алкаголю — гэта даволі вялікая доза. Цяпер безадказную жанчыну могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў. Пакараюць і іншых бацькоў: як кажуць у міліцыі, некаторыя з іх саміх купілі дзецям выпіўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі